Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістраваныя 1 916 выпадкаў каранавіруса (учора 1893, пазаўчора — 1917), выпісаныя 2 706 пацыентаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 184 922 выпадкі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 164 538 чалавек.
За ўвесь час памерлі 1 376 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 28 807 тэстаў, за ўвесь час — 3 912 583 тэсты.