Wikipedia Commons

Wikipedia Commons

27 снежня ў краінах Еўрасаюза пачынаецца вакцынацыя ад кавіду вакцынай BioNTech/Pfizer. Яна стартуе адначасова ва ўсіх дзяржавах, вялікіх і малых, багатых і бяднейшых. Гэта было прынцыповае рашэнне Нямеччыны, якая магла б забяспечыць сабе больш вакцыны адразу, але вырашыла размяркоўваць вакцыну па ўсім Еўрасаюзе.

Варта адзначыць, што нямецка-амерыканская BioNTech/Pfizer прайшла ўсе належныя выпрабаванні і, у адрозненне ад расійскай Sputnik V, надаецца для вакцынавання старэйшых людзей.

Найбольш хутка ідзе вакцынацыя ў ЗША. Да канца сакавіка амерыканцы маюць атрымаць 100 млн доз вакцыны, а Еўрасаюз з яго ў паўтара разы большым насельніцтвам — толькі каля 60 млн доз.

Адставанне Еўрасаюза ў вакцынацыі ад ЗША, Канады, Брытаніі і Японіі тлумачыцца правалам выпрабаванняў вакцыны французскай кампаніі Sanofi, на якую ў ЕС ускладалі спадзяванні.

Каб спыніць пандэмію, трэба вакцынаваць 60% насельніцтва. Для фарміравання імунітэту кожнаму чалавеку вакцыну колюць два разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0