Біткоін усталяваў новы гістарычны максімум. Курс першай крыптавалюты за апошнія суткі вырас на 11,5% і дасягнуў $27,7 тыс. Капіталізацыя BTC павялічылася да $510 млрд, яго доля на рынку — да 70,6%. З пачатку года галоўная лічбавая манета падаражэла на 285%.
Рост віртуальнай валюты ў цане аналітыкі тлумачаць прыходам на гэты рынак буйных інвестараў і пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў свеце, перш за ўсё ў ЗША, і звязаным з гэтым зніжэннем даверу да традыцыйных валют.
0
0
0
0
0
0