Прынамсі 12 чалавек загінулі і шасцёра пацярпелі ў нядзелю ў выніку дарожнай аварыі ў Егіпце, піша ТАСС.

Аварыя адбылася ў правінцыі Асуан Ашрафа Атыя.

Паводле наяўнай інфармацыі, перапоўнены людзьмі мікрааўтобус сутыкнуўся з пікапам у раёне горада Ком-Омба на трасе, што вядзе ў Каір. Што стала прычынай дарожнага інцыдэнту, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0