У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прагучала інфармацыя пра тое, што польскія спецслужбы спрабавалі завербаваць беларускага дыпламата і вайскоўца, піша Інтэрфакс.

«У лістападзе-снежні супрацоўнікі ваеннай контрвыведкі шантажом, подкупам і пагрозамі спрабавалі схіліць да здрады памочніка вайсковага аташэ, абяцалі поўны пансіён: грошы, нерухомасць, новае жыццё ў адной з краін ЕС. Дыпламат не завагаўся і атрымаў ультыматум: пакінуць дыпмісію ў Варшаве», — прагучала ў эфіры тэлеканала ў нядзелю. 

Паводле БТ, яшчэ аднаму «кадраваму афіцэру, які праходзіў у Польшчы моўныя курсы, тая ж спецслужба прапанавала выбар — стаць інфарматарам ці надоўга забыцца пра візіты ў ЕС».

«Афіцэр падумаў і паведаміў пра спробы вярбоўкі ў Мінск», — паведамілі ў эфіры. Там таксама адзначылі, што «наш МЗС па абодвух фактах ужо адрэагаваў».

«Дарэчы, партнёры выпадкі прызналі, але паспрабавалі замяць скандал», — прагучала ў эфіры дзяржТБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0