28 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі дождж, мокры снег, галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -3..+3°С, па паўднёвым захадзе +4..+6°С.
У Мінску воблачна, часам ападкі (дождж, мокры снег). Галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°С, днём 0..-1°С, увечары 0..+1°С.