Фота з фэйсбука Паўла Татарнікава

Фота з фэйсбука Паўла Татарнікава

Дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Пра гэта напісаў у фэйсбуку мастак Павел Татарнікаў. 

«Выпусцілі. Цэлы, здаровы (папярэдне), дома», — адзначыў мастак пасля суда.

Нагадаем, што Татарнікаў раней паведаміў, што сп. Ягоўдзіка затрымалі ў Мінску 27 снежня, калі 64-гадовы пісьменнік ішоў на Свіслач з батонам карміць качак. Ноч ён правёў у Цэнтральным РУУСе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0