Вырак быў вынесены 24 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска, а сам інцыдэнт здарыўся 14 верасня, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

У 22:14 нецвярозы мінчук на вуліцы Галадзеда патэлефанаваў 102 і заявіў дыспетчару, што мае выбуховае прыстасаванне і збіраецца падарваць Палац Незалежнасці.

Да палаца выехалі супрацоўнікі МУС, каб праверыць словы. Але ніякіх выбухованебяспечных прадметаў ні ў мужчыны, ні ў будынку не знайшлі.

За заведама лжывае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху мінчука асудзілі на тры месяцы арышту. Таксама яму давядзецца прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0