Увечары 28 снежня на вуліцы Гарадзецкай у Мінску заўважылі мужчыну ў капюшоне, які зразаў стужкі на плоце. У ім пазналі дэпутата Мінгарсавета ад выбарчай акругі №51, што ва Уруччы, Эдуарда Кузняцова. Ён пацвердзіў гэта сам у размове з Tut.by.

Дэпутат сказаў, што бачыў чалавека, які вешаў стужачкі на агароджу. Падышоў да яго і спытаў, што ён робіць. Пасля гэтага мужчына, які вешаў стужкі, па словах Кузняцова, «пачаў незразумелую гульню» супраць яго.

Паводле Эдуарда Кузняцова, ён зняў некалькі стужачак, якія ўжо павесілі. Пасля гэтага Кузняцоў і яго апанент сфатаграфавалі адзін аднаго і разышліся.

Эдуард дадаў, што і сам — мясцовы жыхар, яго дом зусім побач. Ён лічыць, што вывешванне стужачак у двары — гэта парушэнне парадку.

— А ў чым парушэнне парадку?

— Ну, уявіце: да вас прыходзяць дадому і пачынаюць вешаць усялякую лухту, якая жыхарам не падабаецца.

— Пра дом — так, разумею. Але тут жа гаворка ідзе пра двор.

— Гэта тое ж самае. Я лічу, двор — гэта дом, краіна — гэта дом. А калі ў вас дом толькі там, дзе тапкі стаяць — ну, гэта вашы праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0