Народныя навіны Віцебска
Сёння, 29 снежня, з 14 да 20 гадзін па ўсходзе Віцебскай і паўночным усходзе Магілёўскай абласцей чакаецца моцны галалёд.
Народныя навіны Віцебска паведамляюць, што ў Віцебску сёння — нерэальны галалёд.
З раніцы ішоў дождж і падмарозіла — у выніку дарогі, тратуары, дрэвы і машыны пакрыліся скарынкай лёду. Абледзянелі і кантактныя сеткі, таму ў горадзе з перабоямі ходзіць электратранспарт.
Трамваі да абеду аднавілі рух, а многія тралейбусы яшчэ стаяць.
Без перабояў ходзяць толькі аўтобусы і маршруткі.
Замярзаючы дождж у Віцебску ішоў усю ноч пры мінусавой тэмпературы, а да шасці гадзін раніцы дыяметр галалёду павялічыўся да 8 міліметраў. Да 9:00, паводле звестак метэастанцыі Віцебска, за дванаццаць гадзін у горадзе выпала 8 міліметраў ападкаў.
Народныя навіны Віцебска
Народныя навіны Віцебска