Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў выказаў здагадку, што корань салодкі (Glycyrrhíza) можа быць эфэктыўным лекам у барацьбе з каранавірусам. Бердымухамедаў распавёў пра карысць гэтага кораня, выступаючы на пасяджэнні ўрада 25 снежня, паведамляе Радыё Свабода.

Бердымухамедаў распавёў, што чатыры з 15 відаў кораня растуць на тэрыторыі Туркменістана. Ён адзначыў высокае ўтрыманне ў корані гэтай расліны гліцэррызінавай кіслаты і даручыў Академіі навук краіны «старанна вывучыць» і іншыя карысныя ўласцівасці кораня.

Кіраўніцтва краіны дагэтуль не пацвердзіла фактаў заражэння COVID-19 на сваёй тэрыторыі. Пры гэтым Туркменістан плануе закупіць расійскую вакцыну ад каранавіруса.

Аўтар шматтомніка «Лекавыя расліны Туркменістана» Гурбангулы Бердымухамедаў у сакавіку заявіў пра карысць дыму гармалы, саксаула, а таксама локшыны з перцам у якасці прафілактыкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0