БелТА

БелТА

Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік Мінздароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, піша ТАСС.

«На 200 тыс. чалавек, якіх мы плануем вакцынаваць на першым этапе, падпісаныя кантракты на пастаўку вакцыны. Мы ахопім вакцынай «Спадарожнік V» гэтую колькасць пацыентаў. У далейшым, я спадзяюся, мы закрыем нашы патрэбы і прамымі пастаўкамі [з Расіі, і лакалізацыяй вакцыны ў нашай краіне [да канца лютага-пачатку сакавіка]», — сказаў Піневіч.

Ён адзначыў, што пасля гэтага «аб'ёмы вакцынавання будуць вылічацца сотнямі тысяч».

Першымі вакцыну атрымаюць уразлівыя з пункту гледжання эпідэмічнага працэсу катэгорыі насельніцтва, сярод якіх работнікі сфер медыцыны і адукацыі, гандлю.

Першымі вакцыну ад COVID-19 атрымалі работнікі гарадской паліклінікі №5. Яна з'яўляецца адной з чатырох клінічных баз, на якіх праводзіліся выпрабаванні вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0