Моцныя навіны

Моцныя навіны

29 снежня суд Брагінскага раёна пакараў двума гадамі калоніі 25-гадовага Аляксандра Кулагу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (артыкул 368 Крымінальнага кодэкса), піша Радыё Свабода.

Аляксандра Кулагу не ўзялі пад варту ў зале суда. Ён пакуль, да набыцця прысудам законнай сілы, знаходзіцца на свабодзе, на асабістых паруках.

Аляксандр працуе вальшчыкам лесу, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

16 жніўня яго затрымалі мясцовыя міліцыянты. Малады чалавек быў нападпітку. Калі яго прывезлі ў бальніцу, ён пачаў негатыўна выказвацца пра Лукашэнку. Гэта зафіксавалі на асабістыя рэгістратары. Пазней Аляксандр тлумачыў, што выказаўся на эмоцыях.

Экспертыза не пералічвала, што менавіта казаў абвінавачаны, але зазначыла, што гэта былі «грубыя, нецэнзурныя словы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0