Знакаміты французскі мадэльер П'ер Кардэн памёр сёння ва ўзросце 98 гадоў. Пра гэта паведамляе AFP.

П'ер Кардэн нарадзіўся ў 1922 г. у Італіі. Пачынаў як тэатральны мастак. У 1946 годзе стварыў касцюмы для фільма Жана Както «Прыгажуня і Пачвара». З 1947 года працаваў у атэлье ў Крысціяна Дзіёра, а ў 1950 годзе заснаваў уласны дом моды.

Кардэн быў першым куцюр'е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфуму па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.

Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз».

У 1970 годзе Кардэн ствараў дызайн для НАСА. Падчас свайго візіту туды ён стаў адзіным чалавекам, які прымерыў скафандр Ніла Армстранга, у якім той упершыню ў гісторыі чалавецтва ступіў на Месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0