Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання «Беларуськалія», піша БелТА.
«Як заўсёды, перамовы любога роду суправаджаюцца пэўным торгам адносна ўмоў. Але ў прынцыпе ўсё скончылася для Беларусі на добрых, выгадных умовах», — сказаў Раман Галоўчанка.
Таксама ён заявіў, што Беларусь з запускам першага блока АЭС эканоміць на закупках газу каля $750 тыс. у дзень.