ТАСС

ТАСС

Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў блізкага замежжа пачалося не ўчора. Дастаткова ўспомніць падтрыманы Вашынгтонам і Брусэлем у лютым 2014 года дзяржаўны пераварот і ўзброены захоп улады ва Украіне. У гэтым годзе аналагічны сцэнар каляровай рэвалюцыі спрабавалі прымяніць у Беларусі», — падкрэсліў кіраўнік расійскага дыпведамства.

Паводле яго слоў, у Маскве неаднаразова пераконваліся, што «ў пагоні за геапалітычнай выгадай заходнія калегі лёгка ахвяруюць стабільнасцю цэлых дзяржаў, уносяць міжнацыянальны разлад, свараць братнія народы». «Падзяляй і ўладар» — вось пастулат, які выкарыстоўваецца гістарычным Захадам», — дадаў Лаўроў.

«Зыходзім з таго, што лёс Беларусі будзе вырашаць менавіта беларускі народ і яго легітымныя прадстаўнікі, а не самазванцы і іх заходнія куратары», - адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0