Фота з архіва Вячаслава Федарэнкава

Фота з архіва Вячаслава Федарэнкава

Журналіст «Прэсбола» Вячаслаў Федарэнкаў у інтэрв'ю латвійскаму выданню la.lv распавёў пра сітуацыю вакол выдання пасля змены галоўнага рэдактара і змены палітыкі і вектара публікацый газеты.

«Выданню споўніцца 30 гадоў, і мы ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй. У нас ёсць традыцыя вызначаць чалавека года, на гэты раз пераканаўча Алена Леўчанка набрала 65%. Аднак апублікаваць вынікі было забаронена.

Рашэнні, як мінімум, прымаюцца на ўзроўні Міністэрства спорту, з якім у нас заўсёды былі няпростыя адносіны, бо мы пішам не тое, што яны хочуць чытаць, а тое, што думаем», — адзначае Федарэнкаў.

Лукашэнка нядаўна сказаў, што спорт — самая вялікая палітыка. Калі хтосьці спрабуе сказаць, што спорт — гэта не палітыка, я кажу, што спорт не будзе палітыкай, калі спартсмены не з'яўляюцца часткай грамадства. Проста зараз палітыка — гэта ўсё. Мне сказалі не пісаць пра палітыку. Але, напрыклад, зараз стаіць пытанне пра чэмпіянат свету ў Мінску — як пра гэта не пісаць? У першыя дні пратэстаў хакеіст Ілля Літвінаў быў арыштаваны і збіты. Не пісаць пра гэта? Леўчанка, а таксама іншых спартсменаў і людзей, блізкіх да спорту, арыштавалі. Калі мы пра гэта пішам, узнікае нянавісць і жаданне закрыць рот», - сказаў Федарэнкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?