31 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны — дождж, мокры снег. Галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны. Ноччу -1..+5°С, днём + 1..+7°С.

1 студзеня з тэрыторыі Украіны чакаецца перамяшчэнне чарговай сістэмы актыўных франтоў. Будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны — дождж, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Цягам сутак ад -1°С па паўночным захадзе да + 7°С па паўднёвым усходзе.

2 студзеня воблачна з праясненнямі. Днём па паўночным усходзе — кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). На дарогах галалёдзіца. Ноччу -4..+3°С, днём -2..+4°С, паведамляе pogoda.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру