Wikimedia Commons

Прэзідэнт Расіі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Калядамі і Новым 2021 годам, паведаміла ў сераду прэс-служба Крамля.

У віншаванні Лукашэнкі, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што, «нягледзячы на ўсе цяжкасці года, сумеснымі намаганнямі Расіі і Беларусі ўдалося дасягнуць важкіх вынікаў на розных напрамках».

«Расійскі лідар выказаў надзею на працяг у наступным годзе работы па нарошчванні ўзаемавыгадных двухбаковых сувязей, умацаванню Саюзнай дзяржавы, ЕўрАзЭС, АДКБ, а таксама СНД, у якім Рэспубліка Беларусь неўзабаве будзе старшынстваваць. У. Пуцін канстатаваў, што ўсё гэта адпавядае інтарэсам дзвюх краін, ідзе ў рэчышчы ўмацавання бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру