president.gov.by

Аляксандру Лукашэнку сёння падчас наведвання атрада міліцыі асобага прызначэння ГУУС Мінскага гарвыканкама падарылі чорны берэт, піша БелТА.

Рашэнне ўручыць гэты знак узнагароды амапаўцаў (для атрымання чорнага берэта неабходна прайсці спецыяльныя выпрабаванні) прыняў савет камандзіраў атрада.

Лукашэнка пажартаваў, што наўрад ці здасць неабходныя выпрабаванні на права нашэння берэта.

Але, як растлумачыў камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба, чорны берэт уручаны «за асаблівыя заслугі». Гэта прадугледжана адпаведным палажэннем.

«Вы былі з намі ў баявых парадках, і цяпер вы паўнацэнны баец АМАПу», - сказаў Дзмітрый Балаба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру