Фота з інстаграма Яўгена Савіна

Фота з інстаграма Яўгена Савіна

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся новы разгляд справы аўтара Аляксандра Івуліна. У выніку суддзя пастанавіў аштрафаваць Аляксандра на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

15 лістапада аўтар YouTube-канала «ЧестнОК» быў затрыманы на акцыі пратэсту ў Мінску.

На наступны дзень ён выйшаў на волю да суда, які адбыўся 18 снежня, але ў працэсе быў абвешчаны перапынак для выкліку сведкі з боку абароны.

Сёння на суд над Івуліным прыехаў вядомы расійскі спартыўны блогер Яўген Cавін (Красава).

«На праспекце Газеты «Праўда» судзяць людзей, якія ў РБ кажуць праўду пра беларускі футбол. Такая лайв. Паходу, першы раз калі тапкі не дапамогуць?» — напісаў Савін, у якога жонка — беларуска, і вясновы каранцін ён праводзіў пад Слуцкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0