РБК-Украіна

Міністэрства аховы здароўя Украіны заключыла кантракт на пастаўку вакцыны ад COVID вытворчасці кітайскай кампаніі Sinovac Biotech. Па ўмовах кантракта 1,9 млн доз вакцыны павінны паступіць у максімальна кароткія тэрміны, піша РБК Украіна.

Паведамляецца, што вакцынаваць кітайскім прэпаратам будуць бясплатна. Прышчэпкі будуць рабіць украінцам з груп рызыкі і тым, хто задзейнічаны ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса.

Характэрна, што вакцына яшчэ не прайшла рэгістрацыю ні ў Кітаі, ні ў іншых краінах.

Аднак Sinovac Biotech з'яўляецца найбуйнейшай кітайскай кампаніяй па вытворчасці вакцын. Штогод яна вырабляе ад 300 да 500 млн доз вакцын, якія ўхваленыя ў 34 краінах свету. У прыватнасці, кампанія распрацавала і вывела на рынак вакцыны супраць гепатыту А і В, вірусаў грыпу, уключаючы птушыны, паратыту.

Рашэнне аб закупцы вакцыны Sinovac Biotech супраць COVID-19 раней прыняла Турцыя. На студзень 2021 года плануецца ўхваленне гэтай вакцыны ў іншых краінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру