Акрэсціна / Еўрарадыё.

Двух хлопцаў затрымалі 28 снежня каля мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Яны прыйшлі туды сустракаць калег, якія вызваляліся з ізалятара часовага ўтрымання, піша Еўрарадыё.

Хлопцы трымалі ў руках бяскрыўдны плакат з прывітаннем. Аднак супрацоўнікам ЦІП «не спадабалася, што яны занадта радаваліся». Вынік — паездка ў РУУС для афармлення пратакола за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Так у ізалятары апынуліся тыя, хто сустракаў вызваленых з ізалятара.

Як стала вядома Еўрарадыё, і вызваленыя пасля 15 сутак, і затрыманыя працуюць у IT-кампаніі «Эксадэл». Прадстаўніца кампаніі Наталля неахвотна каментуе Еўрарадыё інфармацыю пра затрыманых калег:

— Вы ж разумееце, што гэта прафесійная інфармацыя, і мы не маем права яе выдаваць. 

Еўрарадыё: Магчыма, у дачыненні да вашых супрацоўнікаў былі здзейснены супрацьпраўныя дзеянні з боку сілавікоў. Вы хіба не зацікаўлены ў асвятленні такой сітуацыі?

— Ведаеце, ёсць дзяленне: асабістыя адносіны і прафесійныя. Вось зыходзячы з апошняга, я і не павінна выдаваць падобнага кшталту інфармацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру