У Лунінцы двух падлеткаў шпіталізавалі пасля распівання алкаголю, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 28 снежня. У рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы даставілі двух падлеткаў ва ўзросце 13-14 гадоў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Аказалася, што пяцёра падлеткаў папрасілі пенсіянера набыць для іх 5 л віна. Алкаголь непаўналетнія ўжылі паблізу чыгуначнага моста. Двум неўзабаве стала дрэнна, адзін з іх страціў прытомнасць. Мінакі выклікалі хуткую.

На пенсіянера, які купіў алкаголь, складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.4 КаАП. На гэты момант шпіталізаваных школьнікаў адпусцілі дадому, з імі ўсё ў парадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру