Беларусь атрымала першы транш расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $500 млн, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

«У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту 30 снежня на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі першага траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай $0,5 млрд», — паведамілі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні крэдыту было падпісана 21 снежня. Другі транш крэдыту ў суме, эквівалентнай $0,5 млрд, будзе прадастаўлены Беларусі ў 2021 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0