Гомельскага святара Уладзіміра Драбышэўскага пазбавілі права нашэння святарскага адзення і напарснага крыжа, паведамляюць Моцныя навіны.

Згодна з адпаведным указам Гомельскай епархіі БПЦ Уладзімір Драбышэўскі не падаў ва ўстаноўленыя тэрміны прашэнне аб падаўжэнні тэрміну за штатам або прашэнне аб вяртанні ў клір Гомельскай епархіі. Таксама ва ўказе сказана, што ён апублікаваў заяву аб нежаданні асацыяваць сябе з БПЦ і РПЦ.

Пры гэтым Уладзімір Драбышэўскі лічыць, што прычынай пазбаўлення яго права нашэння святарскага адзення і напарснага крыжа стала яго грамадзянская пазіцыя.

«Юрыст Мінскай мітраполіі казала мне, што «ўсё можна ўладзіць, звальненне неправамоцнае… Толькі перастаньце выходзіць і папрасіцеся назад». Мабыць, вельмі мітрапаліту мой падраснік і крыж мулялі вочы на вуліцах Гомеля», — напісаў ён.

Нагадаем, вядомы цяпер на ўсю краіну гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі, які выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынка СК з плакатам «Спыніце гвалт», адбыў пакаранне ў 25 сутак. Спачатку яго асудзілі на 10 за ўдзел у адной мірнай акцыі пратэсту, потым, не адпускаючы дадому, адправілі на суд, дзе далі яшчэ 15.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру