Венгрыя не будзе купляць у Расіі вакцыну ад каранавіруснай інфекцыі праз «недастатковыя магутнасці вытворчасці», паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі прэм'ер-міністра краіны Віктара Орбана.

Будапешт мае намер набываць прэпарат альбо праз механізм закупак Еўрапейскага Саюза, альбо наўпрост з Кітая.

28 снежня кіраўнік МЗС Венгрыі Петэра Сіярта заявіў, што ў краіну прыбыла партыя з 6 тыс. доз расійскай вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0