У гэтым годзе сустрэча галоўнага свята ў Беларусі прайшла досыць незвычайна. Многія пачалі адзначаць у 23.34 (адсылка да артыкула адмінкодэкса): або селі за стол у гэты час, або свяцілі ліхтарыкамі з акон, або крычалі з балконаў «Сыходзь!».
Пасля апоўначы людзі выйшлі на вуліцу, каб адзначыць Новы год з суседзямі.
У двары ў Грушаўцы заўважылі Макса Каржа, а ў Новай Баравой — міліцыянтаў з камерамі. У некаторых дварах зрабілі праекцыю звароту Святланы Ціханоўскай на сцяну і слухалі яго ў жывым эфіры.
Актыўна сустракалі разам Новы год жыхары «Маяка Мінска», Новай Баравой, Брылевічаў, Спартыўнай, Плошчы пераменаў, Курасоўшчыны.
Потым у неба паляцелі бел-чырвона-белыя салюты.
Ціханоўская на адным з двароў ва Уруччы, Tut.by
А гэта трансляцыя Лявона Вольскага
Новы год у Брылевічах, Tut.by





