Стаўкі падаткаў перагледзелі з 1 студзеня. У некаторых гарадах, у тым ліку Оршы і Полацку, падатак на здачу ў арэнду аднаго жылога памяшкання паднялі больш чым на 40%. Новаўвядзенні прадугледжаны абноўленым Падатковым кодэксам, піша Tut.by.

Для Мінска максімальную стаўку падаходнага падатку з фізічных асоб за здачу ў арэнду аднаго жылога памяшкання павысілі да 34,3 рубля. Для параўнання: у 2020-м стаўка складала ад 18,5 да 32,5 рубля. Гараж (гаворка пра металічны або драўляны гараж, машына-месца) здаць у арэнду ў 2021-м у сталіцы можна з падаткам 11,1 рубля.

У абласных цэнтрах падатак за здачу кватэр паднялі да 32,2 рубля, а гаражоў — да 8,9 рубля. У такіх гарадах, як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск, збор за здачу кватэр вырас да 21,1 рубля, а гаража — да 5,6 рубля.

У іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу падатак за здачу ў арэнду жылога памяшкання з 1 студзеня складае 15,5 рубля, гаража — 4,4 рубля, а ва ўсіх астатніх населеных пунктах і тэрыторыях — 11,1 рубля і 3,4 рубля адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0