Такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

Больш як 800 тысяч беларусаў атрымаюць ID-карту ў 2021 годзе. Гэта невялікая пластыкавая картка, на якой змешчанае фота і асноўныя асабістыя звесткі ўласніка. Уся астатняя інфармацыя будзе прывязаная да дакумента анлайн. Счытваць яе можна будзе з дапамогай спецыяльнага тэрмінала. Людзі, якія атрымаюць ID-карту, аўтаматычна набудуць электронны лічбавы подпіс з 10-гадовым тэрмінам прыдатнасці і асабісты электронны кабінет. З моманту стварэння кабінет будзе мець статус неактыўнага, пакуль чалавек яго не актывізуе з ID-карты. Там будзе знаходзіцца ўся інфармацыя з гісторыяй выкарыстання гэтага кабінета.

«Мы думаем, што чэргаў ніякіх не будзе. Цяпер дзейны пашпарт будзе з'яўляцца сапраўдным да тэрміну яго заканчэння. Гэта вельмі тонкі момант, які трэба разумець усім грамадзянам. Пасля ўкаранення біяметрычных дакументаў не трэба кідацца і бегчы іх атрымліваць. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Гэтыя два дакументы — пашпарт і ID-карта — будуць дзейнічаць нароўні ў дзяржаве. Таму мы наплыву не чакаем і не думаем, што ён адбудзецца», — адзначыў намеснік начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч.

Яшчэ адзін дакумент, які ў гэтым годзе змогуць атрымаць беларусы, — біяметрычны пашпарт. У краіне ўсё гатова для пераходу на яго.

Дакумент спатрэбіцца для выезду за мяжу. Як заявілі ў МУС, у год будуць выдаваць ад 300 да 500 новых замежпашпартоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0