У Слуцку пад колы аўтамабіля трапілі два пешаходы — яны памерлі ў бальніцы. Аб гэтым БелТА паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня ў 19:30. «Паблізу кавярні «Слуцкі пачастунак» кіроўца на аўтамабілі «Опель Астра» здзейсніў наезд на двух пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку ў недазволеным месцы. Да таго ж яны не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі», — распавялі ў ДАІ.
У выніку 58- і 54-гадовы пешаходы з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу, дзе на наступныя суткі памерлі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.