Сіноптыкі папярэдзілі аб неспрыяльнай з'яве надвор'я на тэрыторыі Беларусі 3 студзеня, паведамляе Белгідрамет.
У нядзелю раніцай месцамі ў краіне назіраецца туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.
Пры гэтым тэмпература паветра ў краіне складзе ад -1 °C да +4 °C.





