У першую нядзелю Новага года беларусы, што жадаюць пераменаў, пачалі выходзіць на акцыі пратэсту ў сваіх мікрараёнах. Зараз нядзельныя маршы сканцэнтраваны ў мікрараёнах і адбываюцца ў розны час: раніцай, днём і ўвечары.
Паглядзіце, колькі жыхароў Спартыўнай ад самай раніцы выйшлі на нядзельны шпацыр. Яны скандуюць «Верым, можам, пераможам!»
А вось такі ідуць калоны Сухарава і Уручча. Паглядзіце, колькі людзей.
Свабоду слова патрабуюць мінчукі, стоячы на прыступках журфака БДУ.
За кратамі з 15 лістапада знаходзяцца журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, з 19 лістапада — журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.
22 снежня пачалася справа супраць Прэс-клуба. У зняволенні — заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмная дырэктарка Ала Шарко, аператар Пятро Слуцкі.





