У старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з’явіўся трэці намеснік. Гэту пасаду цяпер займае спецслужбіст Андрэй Іванец, звярнуў увагу карыстальнік ЖЖ d-zholik. 

Не блытайце Андрэя Аляксандравіча Іванца з яго цёзкай — навукоўцам-сенатарам Андрэем Іванавічам Іванцом.

Іванец скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а пасля магістратуру БДУ і Інстытута нацыяльнай бяспекі КДБ.

Раней ён фігураваў як член камісіі, якая ацэньвала прадукцыю замежных СМІ на адпаведнасць патрабаванням беларускага заканадаўства. У складзе гэтай камісіі Іванец быў падпісаны проста «супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі».

Іншыя намеснікі Эйсманта — Сяргей Гусачэнка і Вольга Кананюк (адказвае за фінансы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0