4 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, у многіх раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Месцамі, а па захадзе ў ранішнія гадзіны ў многіх раёнах туман. На асобных участках дарог галалёдзіца, раніцай месцамі слабы галалёд.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра максімальная днём 0..+6°C.

У Мінску часам невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Слабы дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай каля 0°C, днём +1..+3°C, увечары 0..+2°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0