Адзіны ў Беларусі доктар тэхнічных навук па спецыяльнасці «Тэхналогія і канструяванне вырабаў са скуры» Уладзімір Гарбачык памёр 2 студзеня на 82-м годзе жыцця, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Народныя навіны Віцебска

Народныя навіны Віцебска

Уладзімір Гарбачык нарадзіўся ў 1939 г. у Саратаве. З 1969 года працаваў у Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (цяпер ВДТУ). У 1974 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1998 — доктарскую. У 2000 Гарбачык стаў прафесарам.

З 1989 года ён узначальваў кафедру «Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры», а апошнім часам працаваў на пасадзе прафесара кафедры «Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку» ВДТУК, дзе чытаў дысцыпліны «Канструяванне вырабаў са скуры», «Канструяванне абутку», «Асновы канструктарска-тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасці».

Уладзімір Гарбачык зарэгістраваў мноства патэнтаў, узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод СССР і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0