На таргах у Мінску 4 студзеня расійскі рубель вырас адразу на 0,0206 (+0,59%) да 3,5077 беларускага за 100 адзінак.
Даляр павысіўся нязначна: на 0,0006 (+0,02%) да 2,5795.
Еўра знізіўся на 0,0036 (-0,11%) да 3,1644.
Канец 2020 года зафіксаваў такія курсы асноўных валют да беларускага рубля: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871 за 100 адзінак.





