Пастанову аб адмене аплаты за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі падпісаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
У адпаведнасці з пастановай міністра аплата за прыём і разгляд візавай анкеты адменена па 31 снежня 2022 года, такі дакумент МЗС Польшчы публікуе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».
Вызваленне ад платы на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі дзейнічала і да 31 снежня 2020 года.





