РГ
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў палітыцы яго фактычна «загналі» ў адну каманду з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта сам Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю Наіле Аскер-задэ, піша РБК.
«Нас загналі ўжо намёртва ў адну каманду«, — сказаў Лукашэнка (фрагмент яго інтэрв'ю быў паказаны ў анонсе праграмы «Дзеючыя асобы» на канале «Расія 1».





