Здарэнне адбылося сёння, 5 студзеня. У першым корпусе БДУІР (там знаходзіцца рэктарат) быў затрыманы студэнт 3 курса факультэта камп'ютарных праграм Аляксандр Зарыхта.
Каля гардэроба Аляксандра чакаў чалавек, не падобны на студэнта. Лысы чалавек у масцы паклікаў Аляксандра. Падышоў з чырвоным пасведчаннем. Сказаў нешта пра адміністрацыйны працэс і адвёў студэнта з корпуса ўніверсітэта на вачах аднагрупнікаў, паведамляюць праваабаронцы.





