iihf.com

iihf.com

Прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль пракаментаваў інфармацыю аб магчымым правядзенні ЧС-2021 не ў Беларусі, а ў Славакіі.

«Як вы ведаеце, мы вымушаныя рыхтаваць запасныя варыянты, калі не атрымаецца прыехаць у Беларусь, размаўляем з іншымі патэнцыяльнымі арганізатарамі. Вядома, усё гэта вельмі няпроста, бо сітуацыя з каранавірусам па ўсім свеце застаецца складанай, а да старту турніру застаецца мала часу.

Акрамя гэтага, перанос ЧС — гэта вялікія фінансавыя цяжкасці. На цяперашні момант мы кантактуем з некалькімі краінамі. Калі будзе прынята рашэнне не ехаць у Мінск, то мы адразу ж пачнём абмеркаванне магчымай краіны, якая стане заменай Беларусі. Але пакуль нічога не зацверджана афіцыйна», — сказаў Фазэль.

«450 выпадкаў катаванняў»: пісьменнік Саша Філіпенка напісаў адкрыў ліст Рэнэ Фазэлю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0