«За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах учора было затрымана больш за 10 чалавек. Некаторыя з іх аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры правядзенні разбору», — паведаміла «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч у сераду.
Згодна з інфармацыяй валанцёраў, траіх затрыманых з Першамайскага РУУСа даставілі ў бальніцы: Андрэй Кінаш і Дзмітрый Чыстоў — у 5 ГКБ, Віктар Мароз (мужчына, якога б'юць у жывот на відэа) — у БХМД.
Астатніх адправілі на Акрэсціна.
Адзін з затрыманых (У. Банцарэвіч) сёння ўжо атрымаў 10 сутак (суд Першамайскага раёна, суддзя Ляйкоўская).
Ва Уруччы АМАП затрымаў некалькі чалавек
Налёт на Новую Баравую. «Невядомы ў трэніках дастае пісталет і на вачах дзіцяці б'е мужа нагой у жывот» ВІДЭА





