Цела 51-гадовага дырэктара з нажавымі раненнямі грудзей і жывата знайшлі раніцай 1 студзеня ў падсобным памяшканні кафэ ў горадзе Плясецк, што ў Архангельскай вобласці.

Неўзабаве па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы 39-гадовы ўраджэнец Беларусі, які працаваў вартаўніком кафэ, паведамляе мясцовае аддзяленне СК.

У ходзе допыту мужчына прызнаў сваю віну і патлумачыў следчаму, што разам з іншымі работнікамі адзначалі свята. Паміж ім і дырэктарам установы адбылася сварка, падчас якой ён ударыў таго нажом. Калегі выклікалі хуткую.

Мужчына затрыманы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?