Аляксандр Лукашэнка лічыць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сваім сябрам. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ, фрагмент відэа апублікаваны ў яе тэлеграм-канале.

«Так, я яго лічу сваім сябрам. Хочаш, зараз набяру», — заявіў Лукашэнка.

У іншым фрагменце Лукашэнка сказаў пра свае адносіны з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. «Я зла не трымаю на Валодзю Зяленскага. Але з калена б я з ім не вітаўся», — сказаў ён.

Таксама ў відэа паказаны і Мікалай Лукашэнка, які сядзіць разам з Наіле і Аляксандрам Лукашэнкам за адным сталом.

«Вы казалі калі-небудзь бацьку: тата, ты не маеш рацыі?» — пытаецца журналістка. «Натуральна», — адказвае Коля.

Цалкам інтэрв'ю яшчэ не апублікавана. Выпуск праграмы «Дзеючыя асобы» з удзелам Лукашэнкі выйдзе ў эфір на канале «Расія 1» 10 студзеня (нядзеля).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру