За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1855 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя — 1820 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.
Учора паведамлялася пра 1273 выпадкі, пры тым што з Новага года былі такія лічбы: 1 студзеня — 1939, 2 студзеня — 1902, 3 студзеня — 1837, 4 студзеня — 1869.
З пачатку пандэміі — 204 958 выпадкаў. Выздаравелі 186 394 пацыенты. За ўвесь час памерлі 1480 чалавек (9 за суткі).
За мінулыя суткі выканана 17 925 тэстаў (учора 3452). Усяго ў краіне правялі 4 068 847 тэстаў.





