Фота Tut.by
5 студзеня пенсіянера прымусова даставілі з дому ў Першамайскі РУУС. Там склалі пратакол па 23.34, пасля чаго павезлі ў суд, паведамляе «Белсат».
Ян Грыб адмовіўся ўдзельнічаць у пасяджэнні ў знак пратэсту і не прызнаў сваю віну. Пакуль мужчына заставаўся на калідоры, суддзя вынес рашэнне пакараць яго штрафам.





