За 2020 год нарвежцы першымі ў свеце купілі больш электрычных аўтамабіляў, чым гібрыдных, дызельных і бензінавых разам. Доля электракараў сярод усіх новых аўто ў нафтаздабываючай краіне склала рэкордныя 54,3%, піша Dev.by са спасылкай на Reuters.

Для параўнання, у 2019 годзе на электрычныя аўтамабілі прыйшлося 42,4% продажаў. Дзесяць гадоў таму, паводле Нарвежскай дарожнай федэрацыі, электракары займалі ўсяго 1% рынку.

Часцей за ўсё ў 2020 годзе пакупнікі аддавалі перавагу электрамабілям нямецкага канцэрна Volkswagen. У 2019-м самым папулярным вытворцам электракараў у Нарвегіі была Tesla.

Да 2025 года Нарвегія плануе цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. У якасці стымулу ўладальнікі электрамабіляў тут вызваленыя ад падаткаў, якія выплачваюць карыстальнікі аўто на паліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0