1 студзеня, пасля святкавання Новага года, гамяльчук забыўся, дзе пакінуў свайго сына. Па дапамогу ён звярнуўся ў міліцыю.
Пасля прыезду міліцыянераў ён успомніў, што папрасіў суседку пасядзець з дзіцем. Там малога і знайшлі.
Дзіця адправілі ў прытулак, а з бацькам будзе разбірацца міліцыя і камісія па справах непаўналетніх.





