У МУС пракаментавалі абставіны ўчарашніх затрыманняў у мінскіх дварах. Міліцыя называе відэа затрыманняў «правакацыйнымі відэанарэзкамі».

«Ва Уруччы сабралася група людзей з незарэгістраванай сімволікай і зладзіла ў двары шумнае шэсце. Людзі, што гулялі, пад гучную музыку і крыкі свяцілі ў вокны дамоў ліхтарыкамі і лазерамі, не забываючы пры гэтым праводзіць дэманстратыўныя фотасесіі для наступнага распаўсюджвання ў інтэрнэце.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна рэагавалі на паведамленні грамадзян пра вэрхал, што адбываецца, і затрымлівалі найбольш актыўных парушальнікаў грамадскага парадку», — паведамляе МУС.

Каментуе міліцыя і відэа з Новай Баравой (дзе ў руках у невядомага падчас затрымання людзей бачылі зброю).

«На жаль, кадраў, якія дэманструюць, што ж гэтаму папярэднічала, для прагляду не прапанавана: кампанія маладых людзей развешвала незарэгістраваную сімволіку. Убачыўшы праваахоўнікаў, кінулася хто куды. Адзін з супрацоўнікаў, крыкнуўшы: «міліцыя», дагнаў дзяўчыну. Мужчыны, якія знаходзіліся ў гэты час у двары, сталі яго абражаць і паспрабавалі вызваліць затрыманую. У адказ міліцыянер чарговы раз папярэдзіў аб неправамернасці дзеянняў тых, хто сабраўся, затым дастаў траўматычную зброю, адпіхнуў нагой мужчыну, што на яго набліжаўся, каб павялічыць дыстанцыю, і да прыбыцця патрульнай групы кантраляваў сітуацыю».

Паводле звестак МУС, 5 студзеня затрымалі 25 чалавек.

Ва Уруччы АМАП затрымаў некалькі чалавек

Налёт на Новую Баравую. «Невядомы ў трэніках дастае пісталет і на вачах дзіцяці б'е мужа нагой у жывот» ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру