Апроч Рускай праваслаўнай царквы, куды ўваходзіць БПЦ, Раство 7 студзеня адзначаюць таксама Сербская, Іерусалімская, Грузінская і Польская праваслаўныя цэрквы.

Астатнія памесныя праваслаўныя цэрквы (Эладская (Грэчаская), Румынская, Балгарская, Канстанцінопальская, Кіпрская, Александрыйская, Амерыканская праваслаўная царква) святкуюць Раство — як і каталікі і пратэстанты, — з 24 на 25 снежня. Яны карыстаюцца новаюліянскім календаром, які супадае з грыгарыянскім.

Сёлета ўпершыню з калядным пасланнем да беларусаў звярнуўся новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

У ім ён адзначыў, што чалавецтва ў мінулым годзе прайшло нялёгкі шлях: «Пандэмія раней невядомай хваробы і звязаныя з ёй абмежаванні і пагрозы; напружанасць у шэрагу краін і рэгіёнаў свету; страта аднадумства і адзінства зносін сярод Памесных Праваслаўных Цэркваў, нарэшце, падзел на палітычнай глебе ў нашым грамадстве — усё гэта пазбаўляе людзей ужо звыклых і звычайных для нас пачуццяў бяспекі, стабільнасці і спакою».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру